Мэта выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы на 2023/2024 навучальны год: садзейнічаць асобаснаму станаўленню грамадзяніна і патрыёта, прафесіянала-працаўніка, адказнага сем’яніна, духоўна - маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця праз узмацненне ўзаемадзеяння з сям’ёй, грамадскасцю, соцыумам; актывізацыю грамадзянскага, патрыятычнага і прававога выхавання; захаванне і ўзмацненне здароўя навучэнцаў; фарміраванне высокіх маральна-этычных норм паводзін навучэнцаў; актыўнае выкарыстанне сучасных тэхналогій і новых інфармацыйных рэсурсаў.
Задачы на 2023/2024 навучальны год:
актывізаваць работу па вывучэнні і абагульненні вопыту выхаваўчай дзейнасці класных кіраўнікоў;
працягваць работу па ўмацаванні здароўя навучэнцаў праз сістэму мерапрыемстваў фізкультурна-спартыўнай накіраванасці;
праводзіць мэтанакіраваную работу па прапагандзе дзейнасці ГА “БРСМ”, ПА ГА “БРПА”.